Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

   Лета - гэта пара года, якую чакаюць з нецярпеннем дзеці. Лета - гэта мора незабыўных уражанняў, новых знаёмстваў, неверагодных прыгод і, вядома ж, актыўнага адпачынку. Летнюю работу з дзецьмі ва ўстанове дашкольнай адукацыі прынята называць аздараўленчай.

    У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікулаў) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 90 дзён.

   Мэта: стварэнне спрыяльных умоў і максімальнае выкарыстанне летняга часу для ўмацавання здароўя дзяцей і загартоўвання дзіцячага арганізма.

    У ходзе летняга аздараўлення вырашаюцца задачы:

1. Забеспячэнне аптымальных умоў для знаходжання дзяцей на свежым паветры, іх актыўнай рухальнай дзейнасці

2. Актывізацыя работы па мастацка-эстэтычным выхаванні, развіцці музычных здольнасцей у працэсе культурна-дасугавай дзейнасці

3. Забеспячэнне ўмоў для замацавання і ўдасканалення культурна-гігіенічных навыкаў дзяцей, выхаванне этычных адносін да прыроды, працавітасці

4. Фарміраванне эмацыйнага ўспрымання дашкольнікаў з дапамогай стварэння ўмоў экалагічнага выхавання і ў працэсе назіранняў за прыроднымі з'явамі, аб'ектамі жывой і нежывой прыроды.

5. Стварэнне прадметна-развіваючага, аздараўленчага, прадметнага асяроддзя ў дашкольнай установе, на ўчастку і за яго межамі - асаблівую ўвагу ўдзяліць (забеспячэнню бяспечных умоў знаходжання дзяцей у дашкольнай установе).

Дарагія хлопцы, мы чакаем ВАС летам у нашым аздараўленчым лагеры!

Раздзелы сайта