Паважаныя бацькі!
Прапануем вам прыняць удзел у праекце "Дзіўнае падарожжа па памятных мясцінах горада Пінска" і адправіцца з дзецьмі ў захапляльнау падарожжа ў выхадны дзень з дапамогай распрацаванага для вас маршруту па цікавых месцах горада.
Мемарыяльны комплекс "Партызанам Палесся"
На вуліцы Першамайская, 153 знаходзіццап мемарыял, прысвечаны атрадам партызан. Менавіта ў Пінску з′явіўся адзін з першых такіх атрадаў. Помнік быў устаноўлены ў 2022 годзе. Ён уяўляе сабой 3 фігуры "Клятва", "Мадонна партызан" і "Раскіданае гняздо". Помнік увекавечыў памяць аб героях ВАВ.
Паслухайце верш:
Раскажыце дзіцяці аб вайне. Савет бацькам.
У Беларусі практычна няма ніводнай сям′і, якую б не закранула вайна. У кагосьці ваявалі дзяды, прадзеды, бабулі і прабабулі, хтосьці быў і працаваў у тыле, каб забяспечыць войска ўсім неабходным на фронце. У тыя далёкія і цяжкія гады не было практычна ніводнага абыякавага чалавека да лёсу нашай Радзімы. Размаўляць з дзіцем пра вайну трэба простай, зразумелай і даступнай для яго мовай. Маленькаму дзіцяці будзе складана пераасэнсавайь вялікі аб′ём інфармацыі, таму не трэба імкнуцца адразу расказаць яму пра вайну усё.
Аб гераізме і доблесці воінаў, аб подзігу салдат і падзякі за мірнае неба можна пагаварыць з малым ля помніка. Калі ў вашай сям′і былі ці яшчэ жывыя франтавікі, абявязкова раскажыце пра іх дзіцяці. Калі ёсць магчымасць, няхай дзіця само пагутарыць з відавочцам таго часу, даведаецца пра тое складанае жыццё, страшную долю, якая выпала на іх плечы. пакажыце дзіцяці ўзнагароды, якімі быў узнагароджаны ваш сваяк, падзяліцеся з ім успамінамі аб тым часе. Можна ўскласці кветкі да помніка і расказаць дзіцяці, з якой мэтай гэта робіцца, ушануйце памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Маляня павінна ведаць, што ўсе яны абаранялі Радзіу (і яго таксама) ад фашызму. Такія гутаркі надоўга застануцца ў пямяці малога.
Сыходзячы, можна зрабіць фота на памяць. Пасля сумеснай прагулкі пагутарыце з дзіцем аб праведзеным разам часе. Праглядзіце фотаздымкі, якія вы зрабілі. Спытайце, што запомнілася больш за ўсё. Успомніце іх на паперы з дапамогай малявання, аплікацыі.
Каліласка паглядзіце наступны ролік:
разгарнуць » / « згарнуць